15 снежня ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь".
Штогадовы конкурс "Пазнай Беларусь" у 2023 годзе праводзіцца 21-ы раз па 13 намінацыях. Арганізатарамі выступаюць Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.
У гэтым годзе на конкурс было пададзена 835 заявак.
У намінацыі "Музеі года", паднамінацыі "Раённыя (гарадскія) музеі" узнагароджана НДУК "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў".