«Новы год у Броўкі»

Новы год – найбольш чароўнае і натхняльнае свята года. Дзеці чакаюць свята, сюрпрызаў, падарункаў і, вядома, сапраўдных цудаў. Дарослыя таксама чакаюць, але не заўсёды кажуць аб гэтым услых.

З 26 снежня 2023 па 7 студзеня 2024 Літаратурны музей Петруся Броўкі традыцыйна запрашае вас на “Новы год у Броўкі”, дзе кожны знойдзе для сябе нешта цікавае. Вас чакаюць гульні, заняткі, квэст, а таксама маленькіх наведвальнікаў пацешыць майстар-клас арыгамі па стварэнні кіпцюроў цмока!

Абавязковы папярэдні запіс.

Кошт: 3 рублі з чалавека.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

177