Прайшоў майстар-клас «Шары валяем — Новы год зазываем!»

У суботу, 9 снежня, ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшоў майстар-клас «Шары валяем — Новы год зазываем!».

Навагоднія ёлачныя цацкі-шары, валеныя з воўны, — мяккія, цёплыя і ўтульныя, а галоўнае — бяспечныя! Упрыгожваць ёлку такімі цацкамі можна даверыць нават дзецям. Гэтыя прыемныя навагоднія ўпрыгожванні заўсёды запатрабаваныя і выклікаюць ўсмешку ў таго, хто атрымлівае іх у якасці навагодняга сувеніра.

143