Гудзевіцкая хата запрашае на свята!!!

"Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза" афіцыйна адчыніла свае гасцінныя дзверы для наведвальнікаў.

16 снежня 2023 г. прайшла самая першая зімовая забаўляльная праграма "Гудзевіцкая хата Дзеда Мароза". Гасцей чакалі пазнавальныя гісторыі, займальныя гульні, сустрэча з казачнымі героямі, смачная гарбата і падарункі ад Зюзі. Напрыканцы мерапрыемства было зроблена памятнае фота. Яркімі і незабыўнымі эмоцыямі запомніцца разам праведзены час.

Забаўляльная праграма будзе дзейнічаць да 15 студзеня 2024 г. Запрашаем да нас!

P.s. Больш фотаздымкаў і ўражанняў гасцей у артыкуле раённай газеце па спасылцы.

119