Запрашаем на майстар-клас!

“Учора звячора засвяціла зора…”, - такімі радкамі і падобнымі рэфрэнамі суправаджаецца большасць калядных спеваў. Калядная зорка спрадвеку была сімвалам Свята. Па біблейскім сюжэце менавіта кіруючыся на святло зоркі валхвы абвесцілі ўсяму свету пра нараджэнне Хрыста.

У беларускай традыцыі зоркі для калядоўшчыкаў стваралі з самых розных матэрыялаў і самага разнастайнага выгляду.

З 22 па 29 снежня 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на майстар-клас па стварэнні каляднай зоркі сваімі рукамі.

Да ўдзелу ў святочнай праграме запрашаюцца групавыя і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных ўзростаў. Удзел па папярэнім запісе.

Працягласць – каля 60 хвілін.

Кошт: 5 рублёў / 1 наведвальнік.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

320