У краіне майстроў: музейна-педагагічныя заняткі

У снежні 2023 г. у Краязнаўчым музеі Полацка ў рамках праграмы «Мой горад» прайшла серыя музейна-педагагічных заняткаў «У краіне майстроў. Забытыя рамёствы Полацка». Вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 15 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасінні Полацкай г. Полацка» актыўна знаёміліся з гісторыяй старажытных рамёстваў — кавальскай, бандарнай, гарбарнай, шавецкай і кравецкай справы. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў выгляд бразготак і свістулек — цацак, якія некалькі стагоддзяў таму стваралі полацкія майстры, а правядзенне напрыканцы заняткаў інтэрактыўнай гульні прыўнесла ў іх дадатковыя пазітыўныя эмоцыі. Свае ўласныя ўменні і майстэрства трэцякласнікі змаглі праявіць на майстар-класе па вырабе лялькі з нітак.

126