Адбылася музычная вечарына «Напярэдадні Калядаў»

У Мастацкай галерэі прайшла музычная вечарына «Напярэдадні Калядаў».

Святочную атмасферу, напоўненую гукамі каляднай музыкі і спеваў, гэтым вечарам у зале галерэі стварыў фальклорны гурт «Варган». Госці мелі магчымасць паслухаць песні з розных рэгіёнаў Беларусі, што спяваліся падчас правядзення Калядных святаў, і адчуць прыгажосць традыцыйных музычных кампазіцый.

Завершанасць выступу дадало слайд-шоу пад назвай «Зімовая графіка», якое паглыбіла гледачоў у свет белага колеру. Спалучэнне музыкі і чароўных зімовых краявідаў стварыла цудоўны, напоўнены натхненнем, перадсвяточны настрой.

185