Запрашаем на новую экспазіцыю «Гісторыя роднага краю»

Новая пастаянная экспазіцыя "Гісторыя роднага краю" адкрылася 27 снежня 2023 года ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”.

Экспазіцыя ўключае ў сябе дакументы і фотаздымкі, якія знаёмяць з гісторыяй Гудзевічаў ад ХХ ст. да нашых дзён.

На экспазіцыі прадстаўлена грамата з першым дакументальным упамінаннем пра Гудзевічы. Паказаны войны, што прагрымелі на нашай зямлі. Працоўныя поспехі гудзевічан адлюстраваны здымкамі мясцовых устаноў і іх калектываў.

Запрашаем усіх наведаць новую экспазіцыю! "Гісторыя роднага краю" – гэта выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі сваёй малой радзімы.

100