Да 100-гадовага юбілею знакамітага палачаніна Алеся Савіцкага

8 студзеня 2024 г., споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Савіцкага. На радзіме Алеся Ануфрыевіча поўным ходам ідзе святкаванне ягонага 100-гадовага юбілею. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея разам з членамі кампетэнтнага журы зусім хутка падвядуць вынікі конкурсу чытальнікаў па кнізе А. А. Савіцкага «Карабін». Навучэнцаў 6-11 класаў Краязнаўчы музей запрашае на тэматычны занятак «З любоўю і павагай да свайго роднага горада Полацка…» з праглядам фільма «Алесь Савіцкі – палачанін на ўсё жыццё». На стацыянарнай выставе «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка» можна ўбачыць асабістыя рэчы А. А. Савіцкага, кнігі з яго аўтографамі, даведацца шмат новага пра беларускага празаіка і грамадскага дзеяча, які стаў гонарам нашай беларускай зямлі.

114