«Ішла Каляда калядуючы»

Здаўна нашыя продкі адзначалі зімовыя святы пачынаючы ад Раства па грыгарыянскім календары і завяршаючы Вадохрышчам па юльянскім. Увесь святочны час суправаджаўся разнастайнымі абрадамі і традыцыямі, спевамі і танцамі.

12 студзеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на калядную імпрэзу “Ішла Каляда калядуючы”.

Калядны абрад заўсёды меў багата сакральных сэнсаў: зычэнні на ўвесь будучы год, танец казы, як сімвал сонцавароту, калядоўшчыкі – людзі няпростыя “з далёкага краю з-пад самага раю”.

У праграме мерапрыемства:

  • абрад калядавання (бярыце з сабой прысмакі, каб пачаставаць Козачку);
  • спеўна-танцавальная праграма, падчас якой можна будзе пачуць беларускія народныя калядныя песні, інструментальную музыку і патанцаваць даўнія танцы, якія танцавалі нашыя продкі.

Пачатак: 18:30.

Кошт: 8 рублёў.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

178