Куратарская экскурсія па выставе да 100-годдзя «Маладняка»

27 студзеня а 12-й гадзіне запрашаем на куратарскую экскурсію па яркай, дзіўнай і незвычайнай выставе нашага музея! “Бурлівага лёту сляды незмярымы” – літаратурна-мастацкая выстава, прымеркаваная да 100-годдзя заснавання літаратурнага аб’яднання “Маладняк” .

Куратар экспазіцыі, старшы навуковы супрацоўнік Ірына Князева прадставіць наведвальнікам надзвычай цікавы перыяд у гісторыі беларускай культуры – 1920-я гады. І, канешне, адну з самых адметных з'яў таго часу - часопіс “Маладняк”, вакол якога паўстала цэлая грамада выбітных маладых пісьменнікаў.

Кошт: 10 рублёў.

Удзел па папярэднім запісе па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65 або праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках. Колькасць месцаў абмежаваная.

220