Аб конкурсе чытальнікаў урыўкаў з кнігі А. Савіцкага «Карабін»

У сераду, 10 студзеня 2024 г., у рамках праекту «Алесь Савіцкі — палачанін на ўсё жыццё» адбылося паседжанне журы конкурсу чытальнікаў урыўкаў з кнігі А. Савіцкага «Карабін». Члены журы Воднева І. П., загадчык Краязнаўчага музея Полацка, Трыгорлава Л. Б., вядучы навуковы супрацоўнік Краязнаўчага музея, Пранікава Т. Ю., ветэран педагагічнай працы, Прыданава В. С., загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Калач А. У., асістэнт рэжысёра тэатра «Пілігрым» Полацкага ГДК, праслухалі 45 аўдыёзапісаў, прадстаўленых на конкурс. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі тэкстаў, якія дэкламаваліся, былі разуменне навучэнцамі прамоўленага тэксту, эмацыйнае ўспрыманне выбранага ўрыўка, выкананне арфаэпічных норм і інш. У выніку работы журы вызначаны 18 лепшых чытальнікаў. Іх узнагароджанне адбудзецца 30 студзеня 2024 г. у Краязнаўчым музеі на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка».

122