На мяжы стагоддзяў

З 28 снежня ў Любанскім музеі народнай славы працуе часовая экспазіцыя "На мяжы стагоддзяў", якая прадстаўляе эканамічныя дасягненні раена, поспехі ў сацыяльнай сферы, уклад ураджэнцаў Любаншчыны ў развіцце эканомікі, навукі, спорту і мастацтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за апошнія 25 гадоў. На прэзентацыі, яая адбылася 28 снежня, прысутнічалі героі выставы - прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў, якія змястоўна дапоўнілі прадстаўленне супрацоўнікамі музея раздзелаў экспазіцыі. Ганаровым госцем прэзентацыі стаў Біёнчык Віктар Іванавіч, ветэран працы, былы кіраўнік сельскагаспадачай арганізацыі ААТ "Атраднае-Агра", кавалер ордэна Знак Пашаны і ордэна Айчыны ІІІ ступені.

Экспазіцыя працуе ў будынку музея па вл. Калініна, 2а, даведкі і заказ экскурсій па тэл. 68 125

189