15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Вось ужо 30 гадоў асноўны Закон Рэспублікі Беларусь грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.

Канстытуцыя нагадвае, што ўсе людзі аб’яднаны агульным лёсам, памяццю продкаў, якія перадалі нам любоў да сваёй зямлі, і сёння мы павінны імкнуцца да росквіту і дабрабыту нашага краю.

У гэты святочны дзень Дом-музей Адама Міцкевіча жадае міру і згоды, дабрабыту і поспехаў, быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, шанаваць і любіць нашу Беларусь!

28