#ЖывыяВершы

21 сакавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае адзначыць Сусветны дзень паэзіі. З нагоды свята ў музеі выступіць Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”. Удзельнікі тэатра рыхтуюць адмысловую праграму #ЖывыяВершы. Такую назву мае праект жываслоўцаў, для якога здымаюцца відэаролікі пра беларускіх пісьменнікаў у мясцінах, звязаных з іх лёсам. Акторы распавядаюць пра жыццё і творчасць літаратараў, чытаюць на відэа іх вершы, урыўкі з прозы і драматургіі.

У Дзень паэзіі ў наведвальнікаў музея будзе ўнікальная магчымасць пачуць жывое выкананне твораў: ад летапісных звестак, прадмоў Францыска Скарыны і Францішка Багушэвіча да вершаў ХХ стагоддзя Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча і іншых паэтаў. Кіраўнік тэатра Алесь Мойскі распавядзе пра аўтараў, знаёмства з творамі і працу над імі. Падарункам для гледачоў стануць вясёлыя мініяцюры пра студэнцкае жыццё, якія ствараліся рознымі пакаленнямі “жываслоўцаў”.

Пачатак: 19:00.

Кошт білетаў: 10 руб. – дарослыя,
5 руб. – студэнты, школьнікі.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

65