Супрацоўнікі музея наведалі адкрыццё XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

14 сакавіка ў сталіцы ўрачыста адкрылася XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Мерапрыемства праходзіць у выставачным цэнтры "БелЭкспа". Выстава-кірмаш сабрала прадстаўнікоў каля 20 дзяржаў. Асноўныя тэмы выстаўкі і Нацыянальнага стэнда: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Год якасці, юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

У першы дзень работы выставы яе наведала старшы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання Ганна Мікалаеўна Гаравая. Мерапрыемства ўразіла ўсім: атмасферай, прэзентацыяй рэдкіх і ўнікальных выданняў, навінкамі айчынных і замежных выдаўцоў, шырокім выбарам мастацкіх і навуковых выданняў, даведачнай і вучэбнай літаратуры, карт. Супрацоўнікі музея штогод наведваюць Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш і папаўняюць фонды Полацкага музея-запаведніка не проста новымі кнігамі, але пры магчымасці выданнямі з дароўнымі надпісамі аўтараў. На фота – некалькі навінак з паездкі.

48