Будзь здароў як вада, а расцi як вярба!

Прыгрэла сонейка, прыйшла і па календары, і па надвор’ю вясна. З ёй звязана шмат цудоўных чаканняў і надзей. І адно з іх - надыходзячы Вялікдзень. А якая яе асобная прыкмета? Канешне ж, упрыгожаныя галінкі вярбы, якія спецыяльна рыхтуюць на свята. У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адбыўся майстар - клас па вырабу "вярбы". Дзеці даведаліся шмат цікавага пра традыцыі "пальмавай" або "вербнай" нядзелі, самі ўпрыгожылі галінкі вярбы.

110