Творчая сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім

21 сакавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры святкуе Сусветны дзень паэзіі і запрашае на творчую сустрэчу з паэтам Рагнедам Малахоўскім.

Паэзія Рагнеда Малахоўскага адметная і разнастайная. У ёй выразна бачны лірычны герой – думаючы чалавек, які жыве, кахае, ідзе наперад, пераадольвае цяжкасці і дзеліцца сваімі неацэннымі назіраннямі з чытачом. Захапляе багацце яркіх сакавітых вобразаў, лагічных высноў і дэталяў, якія дапамагаюць глыбей адчуць паэзію. Сутнасць вершаў не ляжыць на паверхні, што робіць працэс іх усведамлення цікавым заняткам. Аўтар гарманічна сумяшчае тэмы кахання і любові да роднага краю, філасофскую лірыку і тэму творчасці. Яскрава выражанае пачуццё рытму і мелодыкі, гарманічная кампазіцыя зборніка не пакінуць чытача абыякавым да паэтычнага радка.

Малахоўскі Рагнед Юр’евіч – нарадзіўся 5 верасня 1984 г. ў п. Сяймчан, Магаданскай вобласці (Расія). З 1987 г. жыве ў Беларусі. Скончыў Нарацкую СШ №2, факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014). Працаваў у літаратурных часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Бярозка”, “Вожык”. Цяпер – у Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вершы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях, калектыўных зборніках і анталогіях. Піша музыку, займаецца фотамастацтвам. Аўтар кніг паэзіі “Беражніца” (2005), “У дзённай мітусні” (2012), “Жыві!” (2014). Узнагароджаны дыпломам ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі за “вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі” (2008). Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2012) і Рэспубліканскага конкурсу імя Міколы Мятліцкага (2023).

Чакаем вас 21 сакавіка а 14-й гадзіне! Уваход вольны!

Творчая сустрэча адбудзецца па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Тэл. для даведак: +375 17 363 56 21.

90