70 год з дня нараджэння Міколы Мятліцкага

20 сакавіка нарадзіўся Мікола Мятліцкі (1954 – 2021) – беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Мікола Мятліцкі – аўтар больш, чым 70 паэтычных зборнікаў, пісаў для дзяцей, шмат часу аддаваў перакладам паэзіі народаў свету. Уганараваны шэрагам прэмій і ўзнагарод, у т.л. прэміяй “За духоўнае адраджэнне” і медалём Францыска Скарыны.

Выдаў кнігі паэзіі «Абеліск у жыце» (1980) «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996) і інш. Для дзяцей – вершы «Няправільныя санкі» (1991).

Сярод перакладаў – кніга паэзіі казахскага асветніка Абая «Стэпавы прастор», анталогіі «Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая» і«Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: 100 паэтаў Кітая ХХ стагоддзя».

З нагоды юбілея супрацоўнікі музея падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную М.Мятліцкаму.

113