Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага...

Перасоўную выставу, прысвечаную жыццю і дзейнасці Сяргея Прытыцкага, арганізаваную Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем, якая ў дадзены момант размяшчаецца ў Мастоўскім дзяржаўным музеі «Лес і чалавек» наведалі навучэнцы старэйшых класаў гімназіі №1 ім. Д. І. Валковіча г. Масты.

На выставе прадстаўлены матэрыялы, дакументы, фатаграфіі і іншыя экспанаты, якія распавядаюць аб перыядзе барацьбы беларускага народа за ўз'яднанне, падзеях верасня 1939-га і савецкім будаўніцтве на тэрыторыі Заходняй Беларусі, ваенных гадах і пасляваенным аднаўленні скрозь прызму камсамольскай, партыйнай і дзяржаўнай дзейнасці Сяргея Восіпавіча Прытыцкага.

43