Адзіны дзень інфармавання

21 сакавіка 2024 г. калектыў УК «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей», у рамках Адзінага дня інфармавання, сабраўся для прагляду дакументальнага фільма-расследавання «Жизнь под откос», прысвечанага дзейнасці экстрэмісцкіх арганізацый.

Затым заслухалі паведамленне на тэму «Рэспубліка Беларусь: праекты будучыні»: аб развіцці атамнай энергетыкі ў нашай краіне, дасягненнях у галіне біятэхналогіі, інфарматызацыі і штучнага інтэлекту, касмічнай галіны і іншых праектах, якія маюць важнае значэння для Беларусі.

На парадку дня таксама процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі, палы сухой расліннасці, бяспека дзяцей на канікулах.

25