Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак!

Падчас вясновых канікул, з 24 па 31 сакавіка, запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялы!

Рады прапанаваць юным наведвальнікам цікавыя заняткі, гульні, квэсты і экскурсіі:

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13)

ЗАНЯТКІ І ГУЛЬНІ

  • “Як хлеб да нас на стол прыйшоў” (1-4 класы)
  • “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” (1-7 класы)
  • “Знаёмся, я – музей!” (2-4 класы)
  • “Нізка беларускіх казак” (2-5 класы)
  • “Загадкі дзеда Кандрата” (7-11 класы)
  • “Азбука гарадоў” (6-9 класы)

Кошт: 3,50 руб. з удзельніка

КВЭСТ

  • “Таямніцы экспазіцый” (8 – 11 класы)

Кошт: 8,00 руб. з удзельніка

Апісанні заняткаў: https://bellitmuseum.by/muzejna-pedagagichnyya-zanyatki-u-dzyarzhaunym-muzei-gistoryi-belaruskaj-litaratury/

Запіс: +375 (17) 363-56-21

Філіял “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а)

ЗАНЯТКІ І ГУЛЬНІ

  • “Кніганоша” (1-6 класы)
  • “Малюнкі і вершы” (1-4 класы)

Кошт: 3,50 руб. з удзельніка

Апісанне заняткаў: https://bellitmuseum.by/muzejna-pedagagichnyya-zanyatki-u-litaraturnym-muzei-maksima-bagdanovicha/

Запіс: +375 (17) 355-22-95

Філіял “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30)

ЗАНЯТКІ І ГУЛЬНІ

  • “Калі саджуся за паперу…” (1-11 класы)
  • “Лучынка” (1-11 класы)

Кошт: 3,50 руб. з удзельніка

КВЭСТ

  • “Апошняя справа кватэры Броўкі” (5-11 класы)

Кошт: 3,50 руб. з удзельніка

Апісанні заняткаў: https://bellitmuseum.by/muzejna-pedagagichnyya-zanyatki-u-filiyale-litaraturny-muzej-petrusya-brouki/

Запіс: +375 (17) 342-09-81

Філіял “Беларуская хатка” (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19)

ЗАНЯТКІ І ГУЛЬНІ

  • “Сам зраблю батлеечную ляльку” (1-4 класы)

Кошт: 3,50 руб. з уздельніка

ЭКСКУРСІІ

  • “У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў”
  • Экскурсія-квэст “Спасцігаем і падарожнічаем разам”

Экскурсіі суправаджаюцца паказам батлеечных прадстаўленняў (свецкія інтэрмедыі XIX ст.).

Кошт: 3,00 руб. з наведвальніка + экскурсія 15,00 руб. з групы

Апісанні заняткаў: https://bellitmuseum.by/muzejna-pedagagichnyya-zanyatki-u-belaruskaj-hatke/

Запіс: +375 (17) 375-52-13

128