У музеі адбылася творчая сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім

21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася творчая сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім.

На сустрэчу завіталі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта БДПУ ім. М.Танка. Зацікаўленная моладзь задавала шмат пытанняў пра паэзію, хоббі, знакамітых настаўнікаў творцы. Рагнед Юр’евіч распавёў пра свой творчы шлях, пра крыніцы натхнення і працэс нараджэння літаратурнага твора.

Ён прачытаў свае лірычныя вершы, а напрыканцы сустрэчы перадаў Літаратурнаму музею свае паэтычныя зборнікі з аўтографам.

122