Буклет «Гераічныя імёны Радзімы. Віктар Лазаравіч Юрэнка»

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Браслава разгарнулі актыўную інфармацыйную дзейнасць. Адзін з напрамкаў гэтай работы – выданне краязнаўчых буклетаў. Каб наведвальнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў маглі больш даведацца аб гераічным мінулым нашага краю, ва ўстанове распачалі серыю буклетаў “Гераічныя імёны Радзімы”. Першы буклет серыі прысвечаны дзейнасці партызана, кіраўніка Браслаўскага падпольнага райкама камсамола Віктара Лазаравіча Юрэнкі, які па-геройску загінуў у баі з фашыстамі на 22 годдзе жыцця.

Падрабязней са зместам выдання можна пазнаёміцца, наведаўшы Музеі Браслава.

104