Вясновы канцэрт «Вясна красна»


Мастацкая галерэя 30 сакавіка а 16 гадзіне запрашае на вясновы канцэрт «Вясна красна».

На Саракі і аж да самага Вялікадня пачынаюць гукаць вясну. З гэтай нагоды ў Мастацкай галерэі адбудзецца канцэрт, на якім прагучаць вясновыя спевы ў выкананні фальклорнага гурта «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама дэманстрацыя слайд-шоў «Вясна ў аб’ектыве» — аўтар Наталля Анцімонава.

Раўнадзенства — заўжды чароўны час! Гэта перыяд, калі ўсё аднаўляецца ў прыродзе, абуджаецца ад сну, адраджаецца наноў. Асабліва ў гэтыя дні нікому нельга жадаць злога.

Чакаем вас.

63