
Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў юным жыхарам нашага раёна “Дзяржава – гэта мы” прайшла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”
Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі адзінаццаць 14-гадовых навучэнцаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.
Прыміце шчырыя віншаванні са святам, – павітаў удзельнікаў сустрэчы старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Канстытуцыя з’яўляецца галоўным дакументам нашай краіны, які ўвасобіў шматвекавы вопыт беларускага народа, і асноўным законам, па якім ажыццяўляе дзейнасць дзяржаўная ўлада, вызначаецца грамадскае жыццё. Яна служыць гарантам правоў і свабодаў грамадзян і ўвабрала ў сябе аўтэнтычнасць нашага народа. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўжо 21-ы год запар рэалізуецца праект “Мы – грамадзяне Беларусі!” з уручэннем пашпартоў чатырнаццацігадовым школьнікам. На Дзятлаўшчыне ўрачыстасць нездарма праходзіць менавіта ў музеі: сёлета наш раён адзначае 85-годдзе. А ў музеі захоўваецца гістарычны вопыт Дзятлаўшчыны, адлюстраваны легендарныя яе перыяды. Вы таксама павінны ведаць і памнажаць гэтыя дасягненні. Жадаю вам стаць годнымі грамадзянамі Беларусі, у поўным аб’ёме ажыццявіць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй, развівацца фізічна, стаць прафесіяналамі, як і бацькі, стварыць сем’і, выгадаваць такіх жа патрыётаў. Са святам, будзьце дастойныя сваіх продкаў, бацькоў, педагогаў.(Падрабязней...)
Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па музейнай экспазіцыі.