
У Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася незвычайная выстава. Такой, мабыць, яшчэ не было ў нашым горадзе. Аўтар рукатворных твораў - Марыя Крэчка, чалавек неверагодна таленавіты, самабытны і неардынарны.
Усе яе працы - гэта творы мастацтва, створаныя рукамі майстрыцы з дапамогай іголкі і ніткі. Так, гэта вышыўка! Але якая! Дзе яшчэ можна ўбачыць вышытыя партрэты, якія больш падобныя на вельмі якасныя фотаздымкі, вышытыя копіі сусветна вядомых мастакоў і іншыя неверагодна прыгожыя працы, ад якіх проста захоплівае дух.