Дзень яднання народаў Беларусі і Расі

Дарагія сябры, віншуем вас з дзяржаўным святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Менавіта ў гэты дзень 2 красавіка 1996 года прэзідэнты Беларусі і Расіі - Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын - падпісалі ў Маскве Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі.

Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі", які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежня 1998 года прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісалі Дэкларацыю "Аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі".

8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Няхай наша адзінства робіць нас мацней!

608