Падарунак ад Алега Чыркуна

Днямі Літаратурны музей Максіма Багдановіча наведаў Алег Чыркун, вядомы беларускі кампазітар.

Алег Міхайлавіч скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М.Глінкі, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 г. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Аўтар кантат, оперы для дзяцей і музычнай казкі, народна-музычнай камедыі “Калі заспявае певень”. Алег Чыркун напісаў музыку да многіх драматычных спектакляў, але галоўная сфера яго творчасці – песні.

Алег Міхайлавіч напісаў музыку на некалькі вершаў Максіма Багдановіча, нотны рукапіс ён падараваў у фонды музея. Спадзяемся, што песні Алега Чыркуна на вершы М. Багдановіча мы яшчэ не раз пачуем, у тым ліку і на музейных імпрэзах.

468