Адкрыццё выставы «Паміж азёраў Браслаўскай зямлі»

Да юбілею горада Музеі Браслава падрыхтавалі выставу таленавітай мастачкі Аліны Леанардаўны Трукан "Паміж азёраў Браслаўскай зямлі".

Урачыстае адкрыццё адбылося ў рамках акцыі "Ноч музеяў - 2025". Аліна Леанардаўна прадставіла для знаёмства са сваёй творчасцю 34 карціны. На многіх з іх – краявіды і архітэктура Браслаўшчыны.

Усё сваё жыццё мастачка займаецца выяўленчым мастацтвам. Працуе ў розных напрамках: лірычны пейзаж, партрэт, нацюрморт, кветкі, жанравыя кампазіцыі. Асобае месца ў творчасці займае іканапіс.
Аліна Трукан - актыўная ўдзельніца выстаў міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню.

Падчас мерапрыемства Аліна Леанардаўна перадала ў дар музейнаму аб'яднанню сваю карціну "Паспець да дажджу" як даніну ўдзячнасці за шматгадовае плённае супрацоўніцтва.

Пазнаёміцца з творчасцю мастачкі можна будзе да канца ліпеня.

165