
На Навагрудчыне прайшоў рэспубліканскі семінар па турызму, арганізаваны Нацыянальным агенцтвам па турызму. Мерапрыемства аб'яднала найбуйнейшых тураператараў Беларусі, гідаў-перакладчыкаў, прадстаўнікоў турыстычных інфармацыйных цэнтраў, экскурсаводаў. У рамках знаёмства ўдзельнікаў семінара з гастратурам "Соль ды хлеб зямлі Навагрудскай" у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла тэатралізаваная экскурсія.