
4 і 5 чэрвеня на базе Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адбыліся майстар-класы «Яскрава, як маланка, робім набіванку!» у рамках аўтарскага праекта «Полацкая набіванка» пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.
Два майстар-класы па набіванцы прайшлі падчас IV Рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», арганізатарамі якой выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенства па турызме. Акцыя накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь. У 2025 годзе ўдзел у акцыі прынялі больш за 1400 аб’ектаў турыстычнай сферы.
Падчас праведзеных мерапрыемстваў па дэкарыраванні тканіны ў тэхніцы набіванкі наведвальнікі даведаліся пра гісторыю яе з’яўлення, сучасныя тэндэнцыі ў набоечным рамястве, асвоілі ключавыя прыёмы работы. Удзельнікі не толькі пазнаёміліся з тэорыяй, але і стварылі ўнікальныя вырабы. І ў выніку атрымалі новыя веды, добры настрой і свае маленькія шэдэўры.