
Я нідзе не знайду такой дзіўнай прыроды,
Як мая Беларусь, як мой кут дарагі!
Рэчка Іпуць спакойна нясе свае воды,
Дзе так вольна квітнеюць её берагі.Зоры ціхія з неба глядзяць вечарамі.
У сасновым бары цішыня і спакой.
Горад Добруш гарыць залатымі агнямі.
Салаўіная песня плыве над ракой.І цячэ мая Іпуць да роднага Сожа
Між дрымучых бароў і шырокіх лугоў,
Тут зімою і летам – заўсёды прыгожа,-
Нам ніколі не трэба другіх берагоў.