Летняя школа «Майстэрня падвойнага ткацтва» — 2025

13 чэрвеня УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” сустракаў гасцей. Справа ў тым, што ў гэты дзень ў музеі па даўняй традыцыі ладзілася летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”. Аб’ядноўвала нашых маленькіх і дарослых гасцей адна мэта – далучыцца да гістарычнай каштоўнасці, пераняць вопыт у таленавітых майстроў, навучыцца цікаваму і няпростаму рамяству стварэння сапраўдных мастацкіх шэдэўраў.

У гэтым годзе майстар-клас па ткацтве падвойнай тканіны праводзіла Марына Аляксандраўна Камінская педагог Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі, дачка Веры Ігнатаўны Белакоз, адраджальніца беларускага традыцыйнага рамяства.

Супрацоўніца музея Людміла Міхайлаўна Станеўская дзялілася сваім вопытам і знаёміла гасцей з перабірыстым ткацтвам, а юным наведвальнікам прапанавалі паспрабаваць ткаць на раме (маленькіх ручных кроснах).

116