
Прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выстаўкі “Крывёю сэрца” з фондаў установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (да 80-годдзя Вялікай Перамогі) прайшла сення ў Доме-музеі Адама Міцкевіча. На сустрэчу з загадчыкам аддзела навукова-асветніцкай работы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянцінай Кароткінай прыйшлі выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба “Октябрь” Навагрудскага дзяржаўнага каледжа.
Выстаўка атрымала сваю назву ад аднайменнага зборніка вершаў беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паэтычныя радкі гэтых творцаў суправаджаюць кожную старонку экспазіцыі. Са зброяй у руках на розных накірунках франтоў уздельнічалі ў баях Змітрок Астапенка, Анатоль Вялюгін, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Паўлюк Прануза, Зінаіда Бандарына, Мікола Сурначоў, Іван Шамякін, Аркадзь Куляшоў, Янка Брыль і інш.
Выстава служыць напамінкам аб подзвігу тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць сваёй краіны. Яе мэта – захаваць памяць аб героях вайны і іх ахвярах. Літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў натхняюць новыя пакаленні, выхоўваюць патрыятызм і пачуццё гонару за сваю краіну.
Запрашаем на выстаўку!