
Выхаванцы нядзельнай школы наведалі Музей Вавёркі
19 чэрвеня, выхаванцы нядзельнай школы пры прыходзе Храма Сабора Усіх Беларускіх Святых горада Гродна наведалі Музей Вавёркі.
Падчас экскурсіі юнакі і дзяўчаты атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а самае галоўнае – набылі новыя веды.
А падчас майстар-класа дзеці з задавальненнем акунуліся ў творчую і захапляльную работу.