Куратарская экскурсія па выставе «Пятрусь Броўка без гальштука»

Запрашаем вас 26 чэрвеня 2025 года на куратарскую экскурсію па выставе "Пятрусь Броўка без гальштука"!

Пятрусь Броўка вядомы як народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч і галоўны рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі, у сваім паўсядзённым жыцці быў чалавекам з гумарам і далікатнасцю ў размове, прывабнай прастатой, клопатам пра сям’ю і сяброў. Менавіта гэтую грань славутага паэта дае магчымасць убачыць наша выстава.
Асаблівы акцэнт зроблены на малавядомых эпізодах з яго жыцця: кур’ёзах з сябрамі, трапных жартах і душэўных лірычных радках, якія нараджаліся ў тых самых “хатніх” момантах.
Запрашаем вас зазірнуць у жыццёвы альбом Петруся Броўкі і адкрыць яго наноў — як звычайнага чалавека, суседа, сябра, мужа і бацьку.

Пачатак экскурсіі: 18:00.

Кошт: 15 руб.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

158