Інфармацыйны культурна-адукацыйны праект «Навагрудскі раён — Вялікаболдзінская акруга: сяброўства без межаў»

Інфармацыйны культурна-адукацыйны праект «Навагрудскі раён — Вялікаболдзінская акруга: сяброўства без межаў»

Пабрацімскія адносіны першапачаткова (з моманту пагаднення такой дамовы паміж Сталінградам і Кавентры ў 1944 г.) маюць на ўвазе супрацоўніцтва ў двух ключавых сферах - культурным абмене і сацыяльна-эканамічнай узаемадапамозе.

Сёння пабрацімскія адносіны сталі адным з нямногіх каналаў, праз які можна папулярызаваць нацыянальную культуру сярод жыхароў іншай краіны, і падтрымліваць узаемадзеянне і абмен. Ва ўмовах напружанай міжнароднай абстаноўкі культурнае ўзаемадзеянне і кантакт на ўзроўні грамадзянскай супольнасці, некамерцыйных арганізацый, муніцыпалітэтаў і гарадскіх уладаў як ніколі важныя. Мерапрыемствы праекта накіраваны на прадухіленне стэрэатыпізацыі мыслення і стварэнне пазітыўных вобразаў Беларусі і Расіі, іх культур і грамадзян.

https://vk.com/public216129341 - спасылка на матэрыял у Кантакце.

У рамках праекту прапануем вашай увазе відэа пра цікавыя факты пра Навагрудак. https://vk.com/wall-216129341_1862 - спасылка на відэа ў Кантакце.

Навагрудскі раён з'яўляецца пабрацімам Вялікаболдзінскай муніцыпальнай акругі Ніжагародскай вобласці. Вёска Вялікае Болдзіна захоўвае спадчыну паэта Аляксандра Пушкіна. Дзіўна тое, што і ў Навагрудку ёсць след сям'і Пушкіна.

У 2019 г. Дом-музей Адама Міцкевіча атрымаў у дар ад дзяржаўнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна "Болдзіна" дрэўца ліпы. Высадзілі яго супрацоўнікі нашага музея. Яшчэ раней калегі з Болдзіна перадалі дому-музею кнігі твораў А.С. Пушкіна.

Навагрудская раённая бібліятэка і Дом-музей Адама Міцкевіча шлюць сяброўскае прывітанне бібліятэкарам і музейным работнікам Вялікага Болдзіна.

135