З 2 красавіка 2024 года ў Доме-музеі Адама Міцкевіча можна атрымаць асалоду ад яркіх рэпрадукцый карцін М.К. Рэрыха.
Учора, 12 красавіка, у сценах музея адбылася прэзентацыя выстаўкі М.К. Рэрыха "Святая Русь".
На прэзентацыі прысутнічаў супрацоўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд Рэрыхаў" Пшонка Андрэй Мікалаевіч.
У працэсе мерапрыемства госці даведаліся пра біяграфію, некаторыя старонкі гісторыі напісання карцін Мікалая Рэрыха і ўклад мастака ў ахову гісторыка-культурных каштоўнасцей падчас войнаў і грамадзянскіх міжусобіц.
Прэзентацыя выстаўкі прайшла душэўна, у яднанні з творчасцю Мікалая Рэрыха.
Не абышлося і без падарункаў: Дом-музей Адама Міцкевіча ўручыў Андрэю Мікалаевічу кнігу ў памяць аб наведванні музея і Навагрудка. Андрэй Мікалаевіч, у сваю чаргу, паднёс кнігі ў дар музею і Навагрудскай раённай бібліятэцы.
Запрашаем наведаць выстаўку і пазнаёміцца з працамі М.К. Рэрыха! Выстаўка працягнецца да канца красавіка.