Захаваем нашу гістарычную Радзіму

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

18 красавіка - міжнародны Дзень культурнай спадчыны.

Гістарычныя мясціны захоўваюць бясцэнныя веды пра мінулае, пра побыт і норавы нашых продкаў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Культурная спадчына неабходна для развіцця краіны і яе грамадзян. Доступ да аб'ектаў культурнай спадчыны – помнікаў, музеяў, славутасцяў – павышае ўзровень адукаванасці і эрудыраванасці ў грамадстве.

Традыцыйна гэтае свята адзначаецца і ў Доме-музеі Адама Міцкевіча. Сёння наведвальнікі музея змаглі не толькі пабываць на экспазіцыі і паслухаць экскурсіі. На працягу дня ў музеі працавала выстаўка фотаздымкаў з фондаў музея "Помнікі Адаму Міцкевічу – векавая памяць", а цікавыя аб'екты нашага горада і раёна былі прадстаўлены ў прэзентацыі "Пяць прычын наведаць Навагрудак".

232